Дзікае паляванне «караля» Астравецкай ДАІ
Па дадзеных Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі (ГУУБ) МУС, начальнік ДАІ паляваў разам з начальнікам ДРБУ-159 і астравецкім бізнэсмэнам.
Але яны былі затрыманыя на месцы парушэння разам са здабычай. Пасля праверкі, праведзенай «уласнай бяспекай», матэрыялы былі перададзеныя ў пракуратуру.
Галоўнаму дзяржаўтаінспектару раёна інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае ч.4 арт.282 УК РБ (пазапраўнае паляванне з выкарыстаннем механічнага наземнага, воднага або паветранага транспартнага сродку, альбо прычыненне шкоды ў асоба буйным памеры).
Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Паводле www.ej.by/news
Фота http://www.brakonyerov.net