Ці ў стане археалагічны турызм развівацца ў Беларусі?

|

Беларускія тураператары перад пачаткам сезону заклапочаны новымі падыходамі да такога сталага паняцця, як «турызм». І справа не толькі ў коштах. Звычайным адпачынкам: пляж-мора-кавярня-аўтобус ці цягнік-помнік архітэктуры-гід-вячэра нікога не прывабіш.

 

Напрыклад, сёлета ўлады Егіпта абвясцілі аб стварэнні на тэрыторыі Луксора, альбо старажытных Фіваў, найбуйнейшага ў свеце археалагічнага скансэна. Археолагі старажытнага горада Пампеі зрабілі вольны для турыстаў уваход на дзеючыя раскопкі археалагічнага аб’екта. Польшча абвяшчае рэкордныя лічбы наведвальнікаў археалагічных фестываляў.

 

Беларускія археолагі штогод робяць новыя адкрыцці. Інстытут гісторыі НАН не толькі займаецца навуковымі археалагічнымі даследаваннямі, але і каардынуе іх правядзенне на тэрыторыі Беларусі. Вынікі раскопак апрацоўваюцца, навуковая інфармацыя пераўтвараецца ў навукова-папулярную…І можна стварыць шэраг новых турыстычных маршрутаў, якія б пакрылі ўсю тэрыторыю краіны. Аднак мала ўключыць археалагічныя помнікі ў экскурсійныя маршруты. Турыста будзе ўражваць тое, што можна пабачыць візуальна. І тут магчымасці археалогіі неабмежаваныя.

 

Дарэчы, ідэя археалагічных скансэнаў не новая нават у нашай краіне: музеі ў Строчыцах і Дудутках; спроба скансэну была зроблена і ў Брэсце, дзе турыстам прапанавалі унікальны закансерваваны археалагічны помнік «Бярэсце».

Больш падрабязней пра архелагічны турызм можна пачытаць www.tio.by

На фота (http://fotki.yandex.ru): Берштаўскае возера