Гульцы гарадзенскага «Рытму» звальняюцца з клубу з-за адсутнасці фінансавання.

|

Сапраўды, з 1 студзеня каманда перастала фінансавацца, – пацвердзіў Уладзімір Чыгірынаў, начальнік упраўлення фізкультуры, спорту і турызму Гарадзенскага гарвыканкаму. – Па-першае, не быў падоўжаны ўказ прэзідэнта аб дзяржпадтрымцы клубаў. Па-другое, на жаль, мы не можам выдзяліць ні рубля з гарадскога бюджэту з-за некалькіх нестыковак у законах. Паверце, праца ў гэтым кірунку вядзецца…

 

Без фінансавання засталіся і жаночыя каманды – баскетбольная «Алімпія» і валейбольны «Нёман». «Рытм» – базавая каманда для зборнай краіны, некалі адна з самых моцных у Еўропе.

 

На мінулым тыдні прадстаўнікі каманды сустракаліся з кіраўніцтвам гораду. «Рытм» запэўнілі, што каманда будзе жыць. Зараз прапрацоўваюцца варыянты перадачы клубу пад крылы ААТ «Гродна Азот».