Найлепшы адпачынак – на Гродзеншчыне

|

Аксана Сялькоўская, гаспадыня пераможнай сядзібы, кажа, што гран-пры конкурса гэта не толькі радасць але і адказнасць:

– Яшчэ складаней будзе трымаць планку, калі ты двойчы першы. З іншага боку, гэта заўсёды прыцягвае турыстаў. Ёсць такая праслойка карыстальнікаў, якія едуць менавіта да лепшых.

Аграсядзібы ацэньвалі спачатку абласная, а потым рэспубліканская камісіі. Таму кампетэнтнаму журы, пад кіраўніцтвам намесніка міністра спорту і турызму Чэслава Шульгі, сапраўды было з чым параўноўваць. Ацэньваліся колькасць і якасць паслуг, стыль, захаванне культурна-матэрыяльнай спадчыны рэгіёна, але таксама і наватарства.

Сталыя арганізатары конкурса: Белаграпромбанк і грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”. Сёлетныя спонсары гэта, між іншым: “Трайпл”, “МТС”, “Савушкин продукт, “Амкодор”, Heineken і іншыя.

Здымак ruralbelarus.by