Вільня рыхтуецца да АЎНА

|

Паводле Канвенцыі Эспо, якую падпісала таксама Беларусь, справаздача з беларускага АЎНА была накіраваная ў сумеженыя дзяржавы. Беларуская АЭС таксама выклікае цікавасць у Латвіі, Польшчы, Украіне і Аўстрыі. Там павінны прайсці слуханні і грамадскія кансультацыі. У віленскіх слуханнях мае намер удзельнічаць дэлегацыя, складзеная са спецыялістаў Дырэкцыі будаўніцтва станцыі і Мінэнэрга Беларусі.

Распрацаваны ў Беларусі аналіз уплыву будзе пазней дапрацаваны з улікам меркаванняў суседніх краін.

Нешта падказвае, што слуханні ў Вільні будуць адрознівацца ад праведзеных у Астраўцы некалькі месяцаў таму. Паглядзець іх можна тут: http://tstyl.fm/archive/1897/, а пачытаць пра іх тут: http://t-styl.info/archive/1893/

Паводле Белта

Здымак navigatar.livejournal.com