Зварот “групы грамадзян” фальсіфікаваны?

|

Ад Гродзенскай вобласці пад лістом стаяць подпісы рэктара аграрнага ўніверсітэта Вітальда Песціса, дырэктара “Гроднааблсаюздруку” Тадэвуша Валчкевіча, галоўнага ўрача гарадской клінічнай бальніцы №1 Валерыя Енджыеўскага, дырэктара фабрыкі пальчтак “Акцэнт” Галіны Кулакоўскай і настаўніцы ваўкавыскай школы №8 Ірыны Медведскай.

Ірына Медведская распавяла журналістам “Польскага радыё на Беларусі”, што да яе звярталіся з просьбай адказаць на некалькі пытанняў пра пераслед па этнічных прыкметах і папрасілі падпісаць ліст. Настаўніца пагадзілася падпісаць толькі пасля таго, як даведаецца пра змест ліста, але ліст ёй не зачытвалі, і свой подпіс жанчына не ставіла.

Між тым, ваўкавыская настаўніца згодная з аўтарамі ліста ў тым, што пераследу грамадзян па нацыянальных прыкметах у Беларусі няма.

Аўтары звароту выступаюць у абарону афіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі, лічаць Анжаліку Борыс і яе паплечнікаў дыскрэдытыванымі асобамі, настойваюць на сустрэчы з афіцыйнымі асобамі Польшчы і спыненні “разгула фальши”  ў польскіх СМІ:

“Мы, граждане Республики Беларусь польской национальности, обращаемся к вам в связи с развернувшейся кампаний, дезинформирующей польскую и мировую общественность о положении этнических поляков, проживающих в Беларуси. ..

… Мы заявляем, что А.Борис и ее небольшое окружение не уполномочены представлять интересы польского меньшинства, проживающего в Беларуси. Эти люди не пользуются авторитетом. Они дискредитировали себя нарушением законов нашего государства, постоянными попытками разжечь конфликт среди полонийцев.

Мы, этнические поляки – граждане Республики Беларусь, просим организовать встречу наших представителей с официальными лицами Республики Польша, а также принять меры по прекращению разгула фальши в польских средствах массовой информации, дать возможность польской общественности выслушать объективную информацию непосредственно от нас, поляков, живущих в мире и согласии на гостеприимной белорусской земле, а не малочисленной группке, претендующей на громкое представительство польского национального меньшинства в Беларуси чуть ли не во всем мире.

Мы верим, что справедливость и разум возобладают и дискриминационная политика польских властей по отношению к своим соотечественникам будет прекращена”.

Прэс-сакратар непрызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Ігар Банцар з аўтарамі зварота не згодны: “Гэта смешна. Ліст падпісалі трыццаць чалавек, яны нас называюць “малочисленной группкой”, а пра наш зварот, пад якім падпісаліся 5000 чалавек, і які яшчэ ўвосень мы накіравалі непасрэдна прэзідэнту А.Р.Лукашэнка з просьбай пасадзейнічаць пачатку дыялогу і легалізацыі дзейнасці нашай арганізацыі, ніхто не ўзгадвае.

У адказ на наш зварот – цішыня, і пачалася новая хваля рэпрэсій”.

З выкарыстаннем матэрыялаў сайта http://charter97.org