Суд над Аўтуховічам і Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка
Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Юрый Лявонаў былі затрыманыя 8 лютага 2009 года.
У верасні з Лявонава ўсе абвінавачванні знялі, а Асіпенку і Аўтуховічу 20 лістапада было прад’яўлена абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі.
Праваабаронцы лічаць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітычнымі зняволенымі.
У студзені 2010 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што ваўкавыскія прадпрымальнікі былі арыштаваныя па палітычна матываваных справах.
На фота: Мікалай Аўтуховіч
Фота з сайта http://www.belmarket.by