Беларускі Кіт у прасторах касмічнай праграмы ЗША

|

Экспазіцыя падрыхтавана на падставе архіва Барыса Кіта, які ён перадаў музею ў 1993-м годзе. У апошнія гады, нягледзячы на самавіты ўзрост, ён прыязджаў у Беларусь некалькі разоў.

 

Сёння імя нашага выбітнага суайчынніка шырока вядома сусветнай навуковай грамадскасці, дзякуючы яго працам у вобласці рэалізацыі касмічнай праграмы ЗША. У прыватнасці, ён удзельнічаў у распрацоўцы паліва для касмічнага карабля «Апалон» (Аpollo), чаўночнага касмічнага карабля «Шатл» (Shuttle) і інш. праектах.

 

У сцяну Капітолія замураваная «капсула часу» з імем нашага земляка. Гэта ганаровы знак, якога ў ЗША удастойваюцца людзі, якія маюць адмысловыя заслугі перад краінай. 100 гадоў Барысу Кіту споўніцца 6 красавіка.

На фота: карціна Уладзіміра Мельнікава «Акадэмік Барыс Кіт».