Будаўніцтва беларускай АЭС абмяркуюць у Літве
Адпаведна Канвенцыі Эспа, да якой далучылася Беларусь, падрыхтаваная беларускім бокам справаздача аб уздзеянні АЭС на навакольнае асяроддзе накіравана ва ўсе суседнія краіны, якія выказалі жаданне далучыцца да яе абмеркавання.
Беларускую дэлегацыю прадстаўнікоў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, міністэрства энергетыкі, Інстытута прыродакарыстання акадэміі навук і дырэкцыі будаўніцтва АЭС на сённяшніх слуханнях узначальвае дырэктар Белніпіэнергапраму Андрэй Рыкаў.
У бліжэйшы час грамадскія абмеркаванні праекта будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы адбудуцца ў Польшчы, Украіне, Латвіі.
Нагадаем, увод у дзеянне першага энергаблока АЭС запланаваны на 2016 год.
На фота: макет АЭС
Выява з сайта http://dm-matveev.livejournal.com