Цыгарэты ў мячах і кансервах

|

Паводле супрацоўнікаў мытнага ўпраўлення ў Беластоку, у мінулым годзе цыгарэты “прыязджалі“ з Беларусі ў пакунках з замарожаным хлебам, мінералкай, паміж банак з колай і парашковых супоў.

Мытнікі ўвесь час дзівяцца фантазіі кантрабандыстаў.

У мінулым годзе іх асабліва ўразілі цыгарэты, схаваныя ў банках з кансервамі, фабрычных пакунках кавы, сухіх сняданкаў і футбольных мячах, якія знаходзіліся ў багажы гродзенскай футбольнай каманды /archive/2399/ .

Найчасцей цыгарэты хаваюць у прыватных аўто – з досведу мытнікаў, тытунёвую кантрабанду можна знайсці ў любых частках машыны.

Цыгарэты – найбольш папулярны тавар сярод кантрабандыстаў, якія “працуюць” на беларуска-польскай мяжы.

Летась польскія мытнікі канфіскавалі 104 мільёны цыгарэт – амаль у 2 разы больш, чым у 2008 годзе.

Штодня на мяжы затрымліваюць каля 30 нелегальных перавозчыкаў цыгарэт.