Літва звярнулася у Еўрапарламент з пратэстам

|

Беларусь не толькі прадставіла «справаздачу» по ацэнцы уплыву АЭС на асяроддзе, былі падрыхтаваныя і апублікаваныя адказы на пытанні розных краін. Літва задала 39 пытанняў, але адказы з Беларусі не задаволілі літоўскіх абаронцаў прыроды, грамадскасць і палітыкаў. На знак пратэсту частка аўдыторыі пакінула залю, у іх ліку і старшыня Камітэта па ахове асяроддзя Сойма Літвы Ёнас Шымэнас:

 

«Тое, што тут адбываецца — абсурд. Па-першае, моладзь не разумее па-расейску, а арганізатары не забяспечылі пераклад, пра што можна гаварыць?! Гэта размова глухога з нямым. Прапанавалі сёння выслухаць, заўтра пачытаць, і паставяць плюсік — сустрэча адбылася… ».

На здымку: праект першага рэактара Беларускай АЭС

Паводле Радыё Свабода