Вайна з “талеркамі” працягваецца

|

Адпаведныя папярэджанні атрымалі днямі жыхары вул. Антонава, Белуша, Пралетарскай, Захарава, праспекта Касманаўтаў.

Калі жыхары адмовяцца дабраахвотна дэмантаваць свае “талеркі”, гарадзенскія ЖЭСы пакідаюць за сабой права падаць на непаслухмяных у суд.

Многія праваабаронцы тлумачаць дзеянні ўладаў у дачыненні да ўладальнікаў сатэлітарных антэн спробамі абмежаваць доступ грамадзян да незалежных крыніц інфармацыі і найперш – да беларускага тэлеканалу “Белсат”, які транслуюецца праз спадарожнік.

В. Дрэма