На Кубе забілі слонімскага парашутыста Аляксандра Мазырка

|

Аляксандр выляцеў на Кубу 4 студзеня, а 29-га студзеня паведамілі, што Аляксандр Мазырка загінуў. У пасольстве Рэспублікі Беларусь на Кубе сябрам і родным сказалі, што слонімскі юнак падарожнічаў з нейкім кубінцам, які і падазраецца ў забойстве беларуса, якога забілі 21-22 студзеня ноччу, калі той спаў.

 

Магчыма, з-за рэчаў, якія Аляксандр Мазырка меў з сабой: мабільны тэлефон, фотаапарат і адзенне. На Кубе толькі нядаўна з’явілася мабільная сувязь, але тэлефоны і сувязь там вельмі дарагія. Аляксандру Мазырку быў 31 год. Ён нарадзіўся ў Зэльве, там скончыў школу.

 

Прах загінаўшага парашутыста прывёз пасол Рэспублікі Беларусь на Кубе. А кубінскі пасол у Беларусі атрымаў дакладны загад разабрацца і правесці расследаванне гэтага злачынства.

Паводле ГС