Гродна будзе пісаць дыктоўку
Як паведаміла старшыня гарадзенскага аддзялення ГА “Таварыства беларускай школы” Таццяна Канопкіна, ужо пададзена заяўка ўладам з просьбай дазволіць правядзенне гэтага мерапрыемства 22 сакавіка, а 12-й гадзіне, у памяшканні ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Леніна (корпус філфака). Агульнанацыянальная дыктоўка, мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы, арганізуецца ў Гродне другі год запар. Летась удзел у ёй узялі звыш 200 чалавек.
На здымку: Гарадзенцы пішуць агульнанацыянальную дыктоўку. Сакавік, 2008.
Фота з архіву “Твайго стылю”