Кветкавыя надпісы на вуліцах Гродна
Дызайнам кветнікаў займаюцца ландшафтныя архітэктары Надзея Генадзеўна Суравец і Эліана Рамуальдаўна Ігнатовіч.
Як растлумачыла «Твайму стылю» Надзея Георгіеўна, клумбы будуць цешыць позірк звыклым асартыментам кветак: петунія, салія, агератум. Новых гатункаў кветак сёлета выведзена не было. Да свята 9-га траўня жыхарам пра перамогу нагадае кветкавы надпіс «65 гадоў Перамогі», які размесціцца на адпаведнай вуліцы.
Новыя клумбы з’явяцца каля гатэлю «Беларусь» і на станцыі Ласосна. Усяго сёлетняй вясной азеляніцелі абяцаюць высадзіць у Гродна 1 мільён 150 тысяч кветак і ўладкаваць 3 мільёны квадратных метраў газонаў.
Фота http://forum.railwayclub.info