Чарговае слуханне па справе абаронцы жывёлаў без вынікаў
Падчас кароткага паседжання сп. Ласончык падкрэсліла яшчэ раз, што “Спецаўтагаспадарка” парушае яе канстытуцыйныя правы, не прадстаўляючы ёй звестак пра колькасць адлоўленных і забітых у Гродна бадзялых катоў і сабак. На думку дзяўчыны, “Спецаўтагаспадарка” на апошнім слуханні не прадставіла адпаведных дакументаў, якія даказвалі б, што патрабаваная ёю інфармацыя з’яўляецца камерцыйнай тайнай.
Рашэнне па справе будзе вынесена заўтра,12 сакавіка, а 8.30, няглядзячы на заўвагу Элы Ласончык, што ў гэты час яна можа быць ў шпіталі. Суддзя адказаў, што рашэнне будзе прынятае так ці інакш.
Інтэрв’ю з Элай Ласончык глядзіце тут.