Шкляначка здароўя з горнага Алтаю

|

Мёд на выставу прывязлі з Сібіры, Далёкага Усходу, горнага Алтаю, розных мястэчак Беларусі і іншых краін. Кожны пчаляр сустракае гасцей з усмешкай і з радасцю дае пакаштавать «твор» ад сваіх падапечных – пчол. Магчымасць выбару мёду без грошай, зацікаўлівае пакупнікоў, і тыя канчаткова заблытваюцца: «Які ж мёд купіць?».

Выбар сапраўды багаты, і кожны гатунак мёду нясе ў сабе нейкую гісторыю: ад пачатку – з якіх кветак і ў якіх мястэчках ён збіраўся, да карысці – ад якіх хвароб вылечвае.

 

На прылаўках нават прадстаўлены мёд, які падаваўся да… царскага стала. Ці мёд з зямель, дзе ўтвараліся жаночыя кляштары.

>

   

Тым, у каго алергія, пчаляр раіць браць мёд зялёнага колеру (з воднымі раслінамі!). Для малых дзетак лепшай пакупкай з`яуляецца вадкі мёд, ён найлепш засвойваецца арганізмам.

На пытанне: «Які мёд самы смачны?», – не адважыўся адказаць ні адзін прадавец, бо кожны вырашае сам, што яму больш падабаецца: камусьці спадабаецца мёд з праполісам, а камусьці – з валяр’яны ці ліпы. Але ж усе пчаляры – за мёд у сотах!

 

На мядовым кірмашы ўсе гатункі мёду па дзесяць разоў правераныя рознымі камісіямі і зацверджаныя адпаведнымі паперкамі, таму на штучны тавар наўрад ці тут можна трапіць… Калі вы не паспелі набыць сабе шкляначку здароўя, яшчэ не позна, выстава-кірмаш закрывае вароты ў нядзелю.