Футбольны сезон пачаўся з паразы

|

Перамогу госці вырвалі на апошніх хвілінах сустрэчы.

Лік у гульні на 14-й хв. адкрылі гарадзенцы. Прыгожы гол на рахунку Андрэя Горбача.

У канцы сустрэчы “Шахцёр” вялікімі сіламі пайшоў у атаку і дамогся свайго.

Спачатку на 87-й хв. ударам здалёк лік параўняў Гранькоў, а ўжо ў дададзеныя да гульні хвіліны трапным ударам вызначыўся і Сітко, усталяваўшы канчатковы лік на табло: 1-2 на карысць “Шахцёра”.

Свой унёсак у і без таго гарачую атмасферу гульні зрабілі і гарадзенскія заўзятары, якія вывесілі “прывітальны” банэр Івану Дзянісевічу, які яшчэ летась гуляў за “Нёман”, а зімой перайшоў у “Шахцёр”.

>

“Дзяні$eвіч! Цяпер ты НІХТО!” – хіба што такога прывітання адзін з лідэраў гарадзенцаў апошніх гадоў не заслужыў…

Сустрэча ў адказ пройдзе 17 сакавіка ў футбольным манежы ў Мінску.

Для выхаду ў паўфінал Кубка краіны гарадзенцам трэба перамагаць з розніцай у два галы.

Перамога ў Кубку Беларусі дае “пуцёўку” ў еўрапейскія футбольныя турніры. Менавіта такая задача агучвалася кіраўніцтвам “Нёмана” напярэдадні новага сезону.

 

На здымку: за мяч змагаецца капітан “Нёмана” Віталь Надзіеўскі (у зялёнай кашульцы).

Фота Яраслава Ванюкевіча