Збеглага злачынцу выцягнулі з каналізацыйнага калектара

|

Кудзелка, які абвінавачваецца ў рабаўніцтве, збег з бальніцы, дзе яму рабілі аперацыю на апендыцыт.

Аднак на волі рэцыдывіст прабыў меньш за двое сутак.

Участковыя інспектары знайшлі збеглага ў 1.30 начы: у бальнічнай піжаме ён хаваўся ў каналізацыйным калектары ў лідскім мікрараёне Слабада.

Кудзелку зноў вярнулі пад варту ў шпіталь. За ўцёк у дачыненні да яго ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа па артыкуле 413 ч.1. Суткі на волі могуць каштаваць падсуднаму да трох год зняволення. Адносна канвойных, якія не ўпільнавалі рэцыдывіста праводзіцца службовая правекра.

Фота з сайта http://devahi.net