Незалежны гарадзенскі журналіст асуджаны за самаўпраўства

|

Алесь Дзянісаў пракаментаваў “Твайму стылю” рашэнне суда:

“Мне далі мінімальнае пакаранне, у нейкім сэнсе гэта добра.

З прысудам я не згодны, бо ён у першую чаргу супярэчыць 34 атрыкулу Канстытуцыі, паводле якога я як грамадзянін маю права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

Суддзя палічыла, што я мушу быць зарэгістраваным журналістам, бо ў яе разуменні такога паняцця як “свабодны журналіст” у нас няма”.

Алеся Дзянісава падвяло тое, што ён прад’явіў прадстаўнікам адміністрацыі школы пасведчанне БАЖу.

Атрымалася, што гэтым ён міжволі нібыта ўвёў у зман працаўнікоў школы, якія прынялі яго за прадстаўніка афіцыйных СМІ.

З такім падыходам Алесь Дзянісаў не згодны: “Дагэтуль лічу, што я журналіст!”