Беларускія правы ў Еўропе праз год будуць несапраўднымі

|

Пра гэта паведаміў старэйшы інспектар па асобых даручэннях аддзела рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнагляду УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Гарыновіч.

Правы новага ўзору будуць выдавацца ўжо з ліпеня.

Пасведчанне будзе ўяўляць сабой пластыкавую картку стандартных памераў са штрыхкодам.

На правах будзе фота ўладальніка, яго подпіс, дата і месца нараджэння, дзяржнумар аўтамабіля і г.д.

У афармленні дакумента будзе выкарыстоўвацца англійская, беларуская і руская мовы.

Новыя правы абыйдуцца беларускаму кіроўцу ў адну базавую велічыню (зараз 35 тысяч рублёў).

Тыя, хто за мяжу пакуль не збіраецца, атрымаюць правы новага ўзору тады, калі скончыцца тэрмін дзеяння старых.

Паводле БелТА

Фота з сайта http://www.open.by