Справа пра трайное забойства перададзена ў суд
Следчыя высветлілі, што забойцы прыйшлі да сваіх ахвяр позна ўвечары нібыта каб разам выпіць, а на самой справе з мэтай завалодання маёмасцю.
Уначы, пасварыўшыся з гаспадарамі, забілі старога, а пасля і жанчын.
Хлопчыка прыгразілі забіць, калі ён камусці распавядзе пра ўбачанае, і забралі з сабой (разам з кампутарам і іншымі каштоўнымі рэчамі).
Злачынцы імкнуліся з’ехаць як мага далей ад Гродна, спынілі таксі і, збіраючыся разлічыцца скрадзеным кампутарам, прапанавалі кіроўцы адвезці іх ў Мінск або Маскву.
Таксіст адмовіўся і ледзь не паплаціўся за гэта жыццём: паранены нажом ён змог збегчы.
Затым забойцы паспрабавалі ўгнаць “Аўды-80” на вуліцы Пестрака, аднак не здолелі і толькі скралі з салона правы кіроўцы і дакументы на машыну/
Пасля гэтага злачынцы з дзіцём накіраваліся ў кватэру аднаго з іх, каб вырашыць, што рабіць далей.
Тут іх і затрымала міліцыя.
Забойцы абвінавачваюцца ў забойстве з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбойным нападам, учыненым групай асоб, у наўмысным пашкоджанні маёмасці праз падпал, выкраданне малалетняга, пакушэнне на крадзеж аўтамашыны… – усяго па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Справу будзе разглядаць Гродзенскі абласны суд.
Паводле БелаПАН