Па слядах Каліноўскага ў гадавіну ягонай смерці
Адна з ініцыятарак паездкі Вольга Камягіна: “Гэта першая вялікая вандроўка з Гародні, у адрозненні ад мінчукоў, якія ладзяць выезды рэгулярна.
22 сакавіка 1864 года пакараны смерцю Кастусь Каліноўскі, і ў бліжэйшую суботу мы паедзем у мясціны звязаныя з яго жыццём, туды, дзе былі баі падчас паўстання, у пушчу, дзе хаваліся паўстанцы.
Адначасова наведаем архітэктурныя помнікі, этнаграфічны музей ў Гудзевічах: гэта таксама сведкі гісторыі.
З гэтым падарожжам у нас ажыятаж, знайшлося нечакана шмат ахвотных, і месцаў на ўсіх ужо не хапае”.
Вольга Камягіна паабяцала, што, калі будуць тыя, каму цікава вандраваць па Гарадзеншчыне, гэтае падарожжа будзе не апошнім, якое зладзяць гарадзенскія сябры “Гісторыкі” пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Вольга: “Паглядзім, як пойдзе, будзем спрабаваць рабіць вандроўкі для розных людзей па розных маршрутах хаця б раз на 2 месяца”.
Для тых, хто жадае далучыцца да аматараў вандровак, Вольга пакінула свой нумар тэлефона: +375 29 5897843.
На фота: Крыж у вёсцы Якушоўка, дзе нарадзіліся браты Каліноўскія.
Фота з сайта http://www.racyja.com