Памылкі кіроўцаў каштавалі двух жыццяў
Мужчына застаўся каля машыны, калі астатнія пакупнікі ўжо разышліся.
У гэты момант на вузкай вясковай дарозе і з’явіўся УАЗ, які не мог раз’ехацца з аўталаўкай.
Кіроўца перасоўнай крамы вырашыў ад’ехаць назад і забыўся, што за машынай застаўся вясковец.
Сталы мужчына, трапіўшы пад колы, памёр на месцы.
Супраць неасцярожнага кіроўцы ўзбуджана крымінальная справа.
Другая трагедыя адбылася ў Мастоўскім раёне. За руль”Опеля” сеў 19-гадовы хлопец, які не меў праў кіроўцы.
На пасажырскіх месцах знаходзіліся яго сябры ва ўзросце ад 17 да 24 год.
Машыну занесла, яна ўрэзалася ў дрэва і з’ехала ў кювет.
У выніку адзін з пасажыраў загінуў, астатнія – у бальніцы.
Фота з сайта juras-u.livejournal.com