Гарадзенскія гісторыкі ў пошуках беларускай нацыі

|

Кажуць, што беларуская нацыя згубілася недзе па дарозе з вёскі ў горад… Можа ў мястэчку?

18 сакавіка вас чакае не толькі прэзентацыя даследвання Іны Соркінай, але таксама і віртуальная экскурсія па даўніх беларускіх мястэчках, жыдоўскі, польскі, татарскі, уніяцкі, праваслаўны, каталіцкі, іўдзейскі, магаметанскі свет Свіслачы, Шчучына, Лунна, Індуры, Копыля, Турава, Поразава, Бярозы Картузскай, Дзярэчына, Валожына, Міра, Лагойска, Смаргоні, Крынак, Косава, Чачэрска і соцень іншых беларускіх мястэчак.

Калі мы шукаем свой гістарычны брэнд, то гэта беларускае мястэчка, перакананая даследчыца Іна Соркіна:

“Мястэчка – гэта не толькі пераходны паміж вёскай і горадам тып паселішча, гэта самадастатковая адметная з’ява грамадскага, побытавага і культурнага жыцця Беларусі, гэта мікрамадэль Беларусі, наш гістарычны брэнд”.

Прэзентацыя адбудзецца а 19-ай гадзіне па адрасе: Гародня, вул.Будзёнага 48а-69 (уваход з унутранага дворыка).

Уваход вольны!

З арганізатарамі можна звязацца па тэлефоне – 74-44-28.

Паводле http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/