Гарадзенскія настаўнікі атрымалі папярэджанне
Па словах Казіміра Фарыно, аналіз зваротаў грамадзян паказвае, што ў многіх установах адукацыі збор грашовых сродкаў ажыццяўляецца са шматлікімі парушэннямі, а ў некаторых выпадках у адносінах да вучняў і дзяцей дашкольнага ўзросту, чые бацькі адмаўляюцца выдаткоўваць грошы на матэрыяльную дапамогу, здзяйсняецца псіхалагічны ціск з боку педагогаў.
Пагрозы паніжэння адзнакаў і пазбаўленне дзяцей цацак у дашкольных установах становяцца звычайнай з’явай – сцвярджае чыноўнік.
Вымагальніцтва і паборы са школ і дзіцячых садкоў павінны знікнуць увогуле, папярэджвае намеснік міністра у сваім звароце.
Радыё Рацыя
Ілюстрацыя: blog.inf.by