Краіна, дзе можна плаваць у каляровых мячыках
Пры спатканні з дзеткамі таксама, часам, акунаешся ў мінулае. Візіт у дзіцячы дом ці дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр для мяне заўсёды адначасова і хвалюючы і прыемны. Хвалюючы – таму што ведаеш, што ўбачыш фізічныя ці псіхалагічныя праблемы дзетак, якія застануцца ў памяці, і на якія ты не ўстане паўплываць. А прыемны – таму што радасна падзяліцца нечым з дзеткамі, пагуляць з імі ў гульні, пачуць іх смех.
> |
|
Апошні раз мы наведалі рэалібітацыйны цэнтр у якасці валанцёраў. Дзеткі ў групе – ад 3 да 14 гадоў. Пачалося ўсё са знаёмства. Адныя адразу ахвотна называлі сваё імя, іншыя былі больш стрыманымі.
Пасля знаёмства мы пачалі разам рабіць цацачкі з паперы – і лягушак, і птушак, і карабельчыкаў. Дзеці пільна паўтаралі за намі, уважліва сачылі за тым, як робім мы. Кожны новы выраб суправаджаўся радаснымі ўсмешкамі.
Павольна мы перайшлі да гульняў з паветраным шарам. Паветраны шар – гэта напэўна тое, што любяць усе дзеці і ў свой час прываблівала і мяне. Ён выклікаў многа смеху і ў групе пачаўся вяселы рух. Кожны хацеў паўдзельнічаць у гульні з ім, нават тыя, каму рухацца не вельмі проста.
Дзеткі не давалі нам сумаваць, уцягваючы ў свае гульні з канструктарамі і цацкамі. Прадаманстравалі нам, што плаваць можна ня толькі ў вадзе, але і ў маленькіх мячыках.
Як мала, у адрозненне ад дарослых, патрэбна дзецям для іх шчасця. Дарослыя часта пакутуюць ад бясконцых праблем, якія самі сабе стварылі.
Фота: Яўген Здановіч, Клаўдзія Пражмовска