Мiленiум Лiтвы
У аргкамітэт «Міленіум Літвы» ўвайшлі пісьменніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар медыцынскіх навук Алесь Астроўскі, доктар біялагічных навук Аляксей Мікуліч, археолаг Эдвард Зайкоўскі, мастак і грамадскі дзеяч Аляксей Марачкін, святар Леанід Акаловіч і даследчык Здзіслаў Сіцько.
У адозве аргкамітэта паведамляецца, што першае згадванне назвы Літва (Litua) у пісьмовых крыніцах — нямецкіх Кведлінбургскіх аналах — адносіцца да 1009 года. Аўтары адозвы зазначаюць, што назва Літва адносіцца да старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагоддзя называлі сябе літвінамі.
«Тэрміны Беларусь і беларусы навязаныя нам расійскай адміністрацыяй у сярэдзіне XIX стагоддзя. Беларусь з’яўляецца галоўнай пераемніцай Вялікага княства Літоўскага. Нашы землі складалі вялікую частку ВКЛ. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, якая аб’яднала ў XV стагоддзі асобныя княствы-землі, у тым ліку Наваградскае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае і Гродзенскае», — гаворыцца ў адозве.