Гродзенскія сокалы ў прамым эфіры

|

Сокалы гнездавалі ў гэтым месцы і ў мінулыя гады.

Сёння, атрымаўшы згоду пробашча касцёла а.Антонія Ханько, Дзмітры Вінчэўскі і Яўген Сліж у суправаджэнні касцёльнага электрыка і здымачных груп гродзенскага тэлебачання і АНТ, усталявалі на паддашшы касцёла відэаапаратуру.

Не паспелі яны скончыць працу – прыляцелі сокалы.

Каардынатар праекта Яўген Сліж:

”Сігнал з камеры будзе трапляць на сайт, думаем зрабіць гэта цягам бліжэйшага тыдня. Такім чынам, кожны аматар птушак зможа паназіраць за прыватным жыццём сокалаў у рэальным часе тут.

У Еўропе гэта дастаткова распаўсюджаная практыка, на Беларусі – мы першыя”.

Такім чынам сябры гарадзенскай суполкі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” імкнуцца прыцягнуць увагу гродзенцаў да захавання гэтай рэдкай птушкі”.

Каб пачаць трансляцыю, арнітолагам засталося толькі наладзіць падключэнне камеры да інтэрнэта.

Сокал-пустальга, які знаходзіцца на мяжы знікненя, сёлета абвешчаны ў Беларусі птушкай года

На фота: сокал-пустальга на карнізе Бернардынскага касцёла

Фота з сайта http://www.birdwatch.by