У Гродне забіты грамадзянін Польшчы

|

Як паведаміла “Твайму стылю” супрацоўніца прэс-службы гарадзенскай міліцыі Марына Чучва, сутычка адбылася 21 сакавіка.

Пяцідзесяцішасцігадовы жыхар Польшчы прыехаў у Гродна ў госці да знаёмых.

З моцнай траўмай галавы паляк быў прывезены ў шпіталь. Гарадзенскія медыкі дзень змагаліся за жыццё чалавека, але уратаваць яго не змаглі.

На наступны пасля здарэння дзень грамадзянін Польшчы памёр.

Жыхар Шчучына дае паказанні ў следчым ізалятары.

 

Выява: molnyshenok.livejournal.com/