У Гродне дыхаецца лёгка. Дзякуй архітэктарам?
У Беларусі дзьме пераважна заходні вецер, які нясе шкодныя выкіды з гарадзенскіх заводаў ды фабрык у бок ад гораду, паколькі прадпрыемствы знаходзяцца ў асноўным на ўсходняй і паўночнай ускраінах горада.
Апроч таго, гарадзенскія прадпрыемствы таксама сталі лепш клапаціцца пра чысціню паветра.
Прынамсі, у мінулым годзе аніводнае з прадпрыемстваў горада не патрапіла ў спіс прадпрыемстваў, якія перавышалі нарматывы выкіда шкодных рэчываў у паветра.
Пробы паветра ў Гродне фіксуюцца на чатырох пастах: у раёне БЛК, у цэнтры горада, ля кінатэатра «Усход» і па вул. Сакалоўскага.
Асноўнай прычынай забруджвання паветра ў горадзе з’яўляецца аўтатранспарт: на яго долю прыпадае 75% шкодных выкідаў.
На здымку: Дымы “Азота” вецер зносіць у бок ад горада
Фота: www.belarus.by