Ратавалі ды трапілі пад колы машыны
На Воранаўшчыне чалавеку стала кепска проста пасярод дарогі.
На дапамогу яму кінуліся две мясцовыя жыхаркі ды 17-ці гадовы юнак.
Па дарозе акурат у гэты час ехаў “Фальксваген”, кіроўца якога не заўважыў ратавальнікаў ды наехаў на іх.
У выніку тры чалавекі з рознымі пашкоджаннямі патрапілі ў шпіталь.
Два наезды на людзей былі зафіксаваныя ўчора ў Гродне.
На вул. Шчорса пад колы машыны патрапіў дзесяцікласнік адной з гарадзенскіх школаў, а на вул. Карла Маркса аўтамабіль збіў вучаніцу чацьвёртага класу, якая пераходзіла вуліцу па пераходным пераходзе.
Дзеці знаходзяцца зараз у шпіталі.