Яўген Бузук: сярод ста лепшых – адна мая

|

Выстава ў мастацкай галерэі ўніверсітэту ў Бангкоку будзе працаваць з 22 красавіка да 5 траўня.

– Фотаздымкамі я займаюся сведама 5 гадоў, але фотамастаком сябе не лічу. А работу сваю на конкурс даслаў, таму што цікава стала. Таіланд – цікавая краіна, – паведаміў “Твайму стылю” Яўген Бузук.

Сп-р Бузук працуе асістэнтам кафедры псіхіятрыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту.

>

Менавіта гэты здымак Яўгена патрапіў у лік ста работ, якія будуць прадстаўленыя на выставе ў Таіландзе.


Аўтар быў удзельнікам выставаў у Гродне, Мінску, Маскве.