У Смаргоні будуць рыхтаваць спецыялістаў для краін СНД
У адрас Дзяржпагранкамітэту прыйшоў дакумент ад Савета кіраўнікоў мытных служб краін СНД, у якім утрымоўваецца просьба прадставіць праграму навучання і пажаданне, каб мытнікі краін Садружнасці навучаліся ў гэтым цэнтры.
Сярод пераваг Смаргонскага цэнтру – не толькі навучанне, але і адначасовы адбор сабакі, з якой інструктар пасля вяртаецца ў сваю краіну. Апошні час праграма падрыхтоўкі ў цэнтры ў большай ступені арыентуецца на выяўленне выбуховых рэчываў.
Па інф. БЕЛТА
Фота http://corpoby.com