Красавік – час сажаць дрэвы і закладаць алеі

|

Як паведаміў ТС намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Пётр Аляксандравіч Чачотка, сёлета, як і ў мінулыя гады («тыдзень лесу» праводзіцца ў вобласці не ў першы раз) працоўныя аб’яднання будуць сажаць лес, як ім і належыць. А вось калектывы, якія зарэгіструюцца для ўдзелу ў акцыі, могуць вылучыць сабе больш «экзатычныя» мерапрыемствы. Напрыклад… Закласці дэндрапарк! Такімі паркамі завецца тэрыторыя, якая адведзеная пад культывацыю ў адчыненым грунце дрэўных раслін (дрэў, хмызнякоў, ліян) па геаграфічных, экалагічных ці дэкаратыўных прыкметах.

>

Дэндрарый у в.Масар Віцебскай вобласці

 

Рэгістрацыя праводзіцца для таго, каб лясгас мог падрыхтаваць адмысловыя аб’екты, на якіх добраахвотнікі змогуць пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, закласці алею і г.д. Гродзенская лясная гаспадарка абяцае ўсіх забяспечыць пасадкавым матэрыялам і інвентаром.

Фота http://www.fotka.by