За паўгадзіны махляр двойчы здаў чужую кватэру і атрымаў задатак
Махляр, які ўжо меў пяць судзімасцяў, “здаваў” двухпакаёвую кватэру на доўгі тэрмін за вельмі невялікія грошы і кватаранты знайшліся імгненна.
Двое з іх адразу ж кінуліся глядзець кватэру і, шчаслівыя, паспяшаліся аддаць гаспадару задатак: усяго па 110 долараў кожны.
Даверлівыя кватаранты не толькі не пацікавіліся ў “гаспадара” жылля дакументамі на кватэру, але нават не зазірнулі ў ягоны пашпарт.
Распіскі за аддадзеныя грошы яны таксама не ўзялі.
Усю аперацыю махляр паспеў правярнуць за паўгадзіны, пакуль яго знаёмы быў у краме.
Забраўшы грошы, рэцыдывіст спакойна пакінуў кватэру, паабяцаўшы хутка вярнуцца.
Неўзабаве засяляцца ў новае жыллё прыйшоў адзін, а за ім і другі кватарант, якія заспелі ў кватэры толькі разгубленага сябру “гаспадара”.
На мінулым тыдні супраць махляра ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.209 Крымінальнага Кодэксу.
Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле сайта http://www.uvd.grodno.by
Фота з сайта http://www.molnet.ru