Непаўналетняга рабаўніка будуць перавыхоўваць у калоніі

|

16-гадовы вучань вячэрняй школы выправіўся на рабаўніцтва, паклаўшы ў кішэню складны нож.

Хлопец планаваў трапіць у пункт абмена валюты “Беларусбанка” разам з касіркай, а потым запатрабаваць у яе грошы, пагражаючы нажом, і збегчы.

Падлетак чакаў касірку пад дзвярыма.

Калі жанчына, дакладна па раскладзе, у 11.45, выходзіла з абменніка, рабаўнік схапіў яе за шыю, прыставіўшы нож да шчакі.

Аднак касірка не разгубілася, не дазволіла злачынцу трапіць у памяшканне і пачала гучна крычаць.

Калі рабаўнік спрабаваў адчыніць дзверы, зламаўся ключ, і падлетак быў вымушаны збегчы.