Асуджаны «за спрыяльнае вырашэнне пытання»

|

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Цэнтральнага раёна сталіцы, былы кіраўнік прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

 

Ён быў затрыманы ў сярэдзіне снежня 2009 года. Абвінавачваўся, у прыватнасці, у тым, што за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заніжэнні кошту выкананых работ па распрацоўцы і вытворчасці абсталявання атрымаў ад камерцыйнага дырэктара сталічнай фірмы 6 тыс. долараў ЗША. Прысуд пакуль не набыў моц.

 

Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання з’яўляецца найбуйнейшым на постсавецкай прасторы прамысловым прадпрыемствам па выпуску оптыкаапрацоўчага і вакуумнага абсталявання.