Гродзенскія ветэраны вайны вызначыліся са сваім «брэндам»

|

Такую думку выказаў старшыня Гродзенскай абласной рады Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Тустаў. Ветэраны лічаць таксама, што «Беларускі партызан» – гэта своеасаблівы брэнд нашай краіны, якая ўвайшла ў гісторыю як рэспубліка-партызанка».

 

Цікава, што гродзенскія ветэраны так прасунуліся адразу ў двух накірунках – у веданні Інтэрнэт-рэсурсаў і сучаснай рэкламнай лексіцы. Слова «брэнд» відавочна не з слоўніка ветэранаў ВАВ. Па меркаванні гарадзенскіх ветэранаў, такі назоў мае права насіць толькі сайт, прысвечаны гісторыі партызанскага руху і падполля ў Беларусі, патрыятычнаму выхаванню. У сувязі з гэтым ветэраны рэгіёна і адправілі ліст у Міністэрства інфармацыі з просьбай вырашыць пытанне аб пераназванні сайта.

 

Як лічаць аўтары сайта «Беларускі партызан», беларускія ўлады кінулі ў бой супраць сайта старых і заслужаных людзей. Бо ўлады (у адпаведнасці з апошнімі презідэнцкімі ўказаннямі) могуць зрабіць недаступным для наведвання сайт па заяве любога грамадзяніна.

Па инф. http://www.belaruspartisan.org

Фота fotki.yandex.ru