Эратычныя тавары можна будзе набыць ужо заўтра

Першыя беларускія сэкс-шопы з’явіліся ў 1994 году ў Мінску. Праз пару гадоў аналагічная гандлёвая кропка адкрылася ў Баранавічах. Тавар, які спадабаўся заказчыку, дастаўлялі з-за межы на працягу двух тыдняў. Акрамя таго, у гэтых крамах быў самы вялікі на тэрыторыі СНД выбар эратычных часопісаў.

 

У 2000 годзе ў Беларусі была прынята пастанова Мінкульта «Аб парадку выдачы ліцэнзій на ўвоз, а таксама выраб у мэтах збыту і распаўсюджванні прадукцыі эратычнага характару», пасля чаго колькасць адпаведных фірм скарацілася да мінімуму. Прычынай часовага пурытанства ў Беларусі стаў кошт ліцэнзіі, які складаў 1 тыс. базавых велічынь на два гады.

 

Потым ліцэнзаванне было адменена і сэкс-шопы пачалі выходзіць з падполля. Але асобам да 18 гадоў уваход павінен быць забаронены, аб гэтым пры ўваходзе ў краму павінна нагадваць адпаведная таблічка.