Таямніцы гарадзенскага Фарнага касцёла
Разам з ксяндзом Віктарам Захарэўскім і групай фатографаў ён нядаўна спусціўся у склеп пад касцёлам.
Знойдзеныя ўдзельнікамі гэтай экспедыцыі чалавечыя парэшткі моцна пашкоджаныя грыбком, але можна разгледзець рэшткі ксяндзоўскага адзення: побач з чэрапамі ў некаторых трунах ляжаць бярэты.
У адной з трунаў пахаваны чалавек у адзенні з капюшонам – верагодна, манах.
Большасць трунаў – простыя, драўляныя.
>
На адным можна разгледзець надпіс: 1795 год, “Гродна” і літары – верагодна імя, але лёгка прачытаць не атрымалася.
Увагу прыцягнула труна, якая некалі была абіта чырвонай дарагой матэрыяй (рэшткі яе яшчэ можна ўбачыць).
У гэтай труне адпачывае жанчына, якая была, магчыма, набальзамаваная, бо захаваліся рэшткі скуры на твары і руках.
Яе валасы былі заплеценыя ў дзве касы, што рабілі, калі хавалі нявінніц.
Падрабязней пра таямніцы гарадзенскага Фарнага касцёла чытай ў артыкуле Марыі Давідовіч.