У Гродне адбудзецца Фестываль маладзёвай журналістыкі

|

У межах Фестываля адбудзецца таксама ўзнагароджванне пераможцаў конкурса для маладых журналістаў.

Удзел у ім змогуць узяць маладыя аўтары з усёй Беларусі.

Конкурс будзе адбывацца ў некалькіх намінацыях: лепшы фотаздымак, лепшыя рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі, лепшае інтэрв’ю.

Апроч таго, ганаровыя ўзнагароды атрымаюць аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных асвятленню экалагічнай, а таксама гісторыка-краязнаўчай тэматыкі.

Узяць удзел у фэстывалі можа кожны ахвотны.

Арганізатарамі Фестывалю “Твой стыль” з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) і “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).

Першы Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” адбыўся ў траўні 2007 г.

Удзел у ім брала больш за 150 чалавек.

 

Праграма Другога Фестывалю маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”

Рэгіструйся!

Пятніца, 21 траўня

 18.00– Выстава фотаздымкаў гарадзенскіх журналістаў і пераможцаў фотаконкурсу «Твой стыль». Прэзентацыя конкурсу «Прэс-фота» – Юлія Дарашкевіч  (http://pressphoto.by/)

19.30 -21.00 Паказ дакументальных і гульнявых аўтарскіх фільмаў маладых аўтараў. Сустрэча з Андрэем Куцілам – аўтарам і рэжысёрам, удзельнікам міжнародных кінафестываляў і форумаў.

 

Субота, 22 траўня

10.00-11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00-…       Выстава «У Тваім Стылі» (мастацкая зварка, скульптуры з металу (http://zheleziaki.com/), цацкі (http://hand-maker.livejournal.com/ ) і лялькі (http://alguniaswork.livejournal.com/), дэкупаж (http://affabilis.livejournal.com/), пластыка (http://dzeuka-aby-szto.livejournal.com/), біжутэрыя). Выстава кніжнага выдавецтва “Гарадзенская бібліятэка”.

11.00 -11.20  Адкрыццё фестывалю. Вітальнае слова арганізатараў і партнёраў.

11.20– 12.20  Прэзентацыі маладзёвых  інфармацыйных праектаў:

– Маладзёвы інфармацыйны мультымедыйны партал “Твой стыль” (http://t-styl.info/, http://tstyl.fm/).

– Моладзевая акцыя мультымедыяў “Mam-media” (http://mammedia.org/ )

– «Моладзь у дзеянні” (падпраграма Еўрапейскай валанцёрскай службы (http://ec.europa.eu/youth/youth-in-action-programme/doc82_en.htm). Магчымасці валанцёрства беларускай моладзі ў краінах Еўропы.

 

12.30-15.00 Майстар-класы ў выкананні вядомых беларускіх журналістаў

1.  Майстэрства падрыхтоўкі навінаў

Удзельнікі майстар-класу атрымаюць базавыя веды ў галіне падрыхтоўкі навінаў: праца з фактамі, структура інфармацыйнага паведамлення, адэкватнае выкарыстанне інфармацыйных жанраў.

Парады вядучага дапамогуць слухачам здабыць практычныя веды ў галіне працы з навінамі.

Вядучы – Юрась Карманаў. Сябра праўлення ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ).

Выкладчык Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта (ЕГУ). Працаваў журналістам у газетах “Звязда“, “Белорусская деловая газета”, на радыё “Свабода”, радыё “Рацыя”.

Ад 2002 г. працуе карэспандэнтам Associated Press. За рэпартажы з Кыргызстану, Украіны, Паўднёвай Асеціі, Далёкага Усходу прызнаваўся лепшым рэпарцёрам Associated Press.

 

2. Інтэрв’ю: Падрыхтавацца, каб пачуць усё, што трэба

Удзельнікі майстар-класа даведаюцца:  хто галоўны падчас інтэрв’ю, што яднае журналіста і драматурга, калі пытанні “выстрэльваюць”, як вызначыць мэту інтэрв’ю і абмежаваць яго па тэме і па часе, якія памылкі інтэрв’юэраў самыя распаўсюджаныя,  прыдбаюць пытанні, прыдатныя  падчас любога інтэрв’ю.                                                                                                                           

І, нарэшце, правераць здольнасць трэнера адказваць на ўсе (нават самыя недарэчныя) пытанні!

Вядучая –Марына Загорская – рэдактарка сайта “Заўтра тваёй краіны”  www.zautra.by . Працавала ў газетах: “Імя”, “Белорусская деловая газета”, на сайце “Салідарнасць”.

Выкладае ў Беларускім калегіюме курсы “Інтэрв’ю” і “Жанравая трансфармацыя інфармацыі”.

 

3. Майстэрства быць фотажурналістам

Удзельнікі даведаюцца пра сакрэты падрыхтоўкі да фотарэпартажа,  асаблівасці ўзаемадачыненняў паміж рэдактарам, фатографам і дызайнерам, пра магчымыя рэсурсы ідэй для фотарэпартажаў ці фотаздымкаў навін.

Удзельнікі атрымаюць веды па выкарыстанні ў сваёй працы як аматарскіх, так і прафісійных фотакамер, мабільных тэлэфонаў, пашыраць свае веды наконт “лічбавай фатаграфіі” і яе выкарыстання разам з відэа, гукам ці музыкай.

Вядучы – Андрэй Лянкевіч.

Беларускі фатограф. Выкладае курс па фотажурналістыцы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, беларускім універсітэце ў Вільнюсе (Літва). З 2005 году супрацоўнічае з «European Press Photo Agency» (EPA), у 2007 далучыщся да «Anzenberger agency».

У 2001—2008 гадах супрацоўнічаў з незалежнай беларускай газетай «Наша Ніва». Ягоныя працы тасама публікаваліся ў такіх міжнародных СМІ як «New York Times», «Le Figaro», «Newsweek», «Die Zeit», «Spiegel», «GEO», «GEO Lino», «International Herald Tribune».

Працы Андрэя Лянкевіча выстаўляліся на больш як 30 выставах у Еўропе і ЗША.

 

4. Прафесійная інфармацыйна-пошукавая дзейнасць журналіста

Удзельнікі майстар-класу даведаюцца пра паняцце і сутнасць інфармацыі, яе асноўныя характэрыстыкі, абмяркуюць крытэрыі ацэнкі навінаў і метады  збору інфармацыі, а таксама асаблівасці прафесійнага пошуку крыніц інфармацыі.

 

Вядучы – Эдуард Мельнікаў. Віцэ-прэзідэнт, намеснік старшыні, сябра праўлення ГА «Беларуская Асацыяцыя Журналістаў». Дзейсны сябра Еўразійскай Акадэміі тэлебачання і радыё (Масква). З 2005 года – прафесар Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэта (Вільня).  Аўтар больш як 90 навуковых прац.

Аўтар і вядучы штотыднёвых ток-шоу  «Форум» (сумесная вытворчасць тэлеканала БЕЛСАТ і Літоўскага тэлебачання).

Працаваў намеснікам галоўнага дырэктара праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам грамадска-палітычных праграм Беларускага тэлебачання, намеснікам старшыні Дзяржкамітэта Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанні, кіраўніком прэс-службы Выканаўчага сакратарыяту СНД.

Аўтар сцэнарыяў вялікай колькасці тэлевізійных праграм і дакументальных фільмаў.

 

15.00-16.00 Перапынак. Культурная праграма. Майстар-класы  хэнд мэйд

 

16.00-18.30 Майстар-класы

1. Майстэрства падрыхтоўкі навінаў (Вядучы –Юрась Карманаў).

2. Інтэрв’ю: Падрыхтавацца, каб пачуць усё, што трэба (Вядучая – Марына Загорская).

3. Майстэрства быць фотажурналістам (Вядучы – Андрэй Лянкевіч).

4. Прафесійная інфармацыйна-пошукавая дзейнасць журналіста (Вядучы – Эдуард Мельнікаў).

 

19.00 – 22.00 Канцэрт для ўдзельнікаў фестывалю. Выступаюць  «Босае сонца» (Мінск), ZnaROCK (Мінск) , Nonsense (Гродна), Vinsent (Мінск). Паказ калекцыі «Твой Стыль» дызайнеркі Юліі Каляды.

 

Нядзеля, 23 траўня

 

11.00- … Выстава  “У Тваім Стылі” (мастацкая зварка, скульптуры з металу (http://zheleziaki.com/), скраббукінг (http://kapunga.livejournal.com/), валянне (http://bulkovo.livejournal.com/), вырабы з бісеру)

 

12.00- 13.30 Прэзентацыя маладзёвых праектаў:

Творчы сеціўны рэсурс беларускага пакаленьня Y «Generation.bY» (http://generation.by/ ).

 – “Youthmedia.eu (http://www.youthmedia.eu// )- онлайн-суполка маладых журналістаў Еўропы”. “European Youth Press (http://www.youthpress.org/ )- сетка еўрапейскіх маладзёвых медыя-арганізацый”.

Мультымедыйны часопіс “34Mag” (http://34mag.net/ ): Канцэпцыя, фармат, прамоцыя”.

Падкаст-пляцоўка Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэта “Залік” (http://www.zalik.org/).

 

13.30- 16.00 Майстар-класы

1. Практычная журналістыка: як ужываць парады класічных міжнародных падручнікаў у нашых умовах

Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці напісання артыкулаў: будову матэрыялу, этапы падрыхтоўчай працы, праца з людзьмі, комплекс “загаловак-лід”, нюансы тэхнікі рэпартажу.

Вядучы – Глеб Лабадзенка. Спецыяльны карэспандэнт газеты “Звязда”. Друкаваўся больш чым у 40 беларускіх і замежных выданнях.

Чатыры гады працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”.

Двойчы атрымліваў прэмію БАЖ “Вольнае слова “За найлепшы інфармацыйны матэрыял (2008- 2-е месца, 2009 — 1-е месца), быў намінаваны на Нацыянальную прэмію “Залатая літара” як найлепшы рэпарцёр году (2007).

 

2. Асаблівасці асвятлення міжнародных навінаў

Удзельнікі даведаюцца пра спецыфіку працы ў якасці карэспандэнта замежнага выдання, з прававымі і этычнымі нюансамі асвятлення міжнародных падзеяў.

 Вядучы – Анджэй Пісальнік. Працаваў у гарадзенскіх газетах «Пагоня», «День», «Местное время», быў галоўным рэдактарам газеты Głos znad Niemna“. З 2006-га г. з’яўляецца карэспандэнтам польскай газеты Rzeczpospolita. Працаваў два гады ў якасці спецыяльнага  карэспандэнта гэтага выдання ў Маскве.

Лаўрэат прэміі імя Дзмітрыя Завадскага «За мужнасць і прафесіяналізм» (2005).

 

3. Майстэрства падрыхтоўкі відэа-навінаў

Удзельнікі пазнаёмяцца са спецыфікай тэлевізійных навінаў, структурай тэлесюжэтаў, прынцыпамі іх кампаноўкі, на практыцы паспрабуюць спланаваць уласныя сюжэты тэленавінаў.

Вядучыя – Алесь Залеўскі і Зміцер Ягораў.

Алесь Залеўскі – журналіст (каля 200 тэлесюжэтаў), вядоўца (каля 250 жывых эфіраў і ўключэнняў) ТВ-Белсат. Супрацоўнічае з інфармацыйнымі праграмамі Полькага тэлебачання. Працаваў карэспандэнтам у газетах “”Глос з-над Немна”, “Біржа інфармацыі”, рэпарцёрам на “Еўрапейскім радыё для Беларусі”, рэдактарам інтэрнэт-радыё “Твой Стыль” (www.tstyl.fm). Выпускнік “Школы Маладога журналіста”. Сябра ГА “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” і ГА “Цэнтр Трэці Сектар”.

 

Зміцер Ягораў – журналіст ТВ-Белсат. Сузаснавальнік і рэдактар інтэрнэт-газеты (www.t-styl.info) і інтэрнэт-радыё “Твой стыль” (www.tstyl.fm).

Працаваў рэпарцёрам у газэце “Біржа інфармацыі”, супрацоўнічаў з “Еўрапейскім радыё для Беларусі” ды шэрагам друкаваных выданняў. Узнагароджаны дыпломам «Беларускай Асацыяцыі Журналістаў» “За адданасць прафесіі”. Выпускнік “Школы Маладога Журналіста” і факультэту журналістыкі БДУ.

Сябра ГА “Цэнтр Трэці Сектар” і ГА “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў”.

 

4. Спецыфіка працы радыёжурналіста

Удзельнікі даведаюцца пра спецыфіку жанру на радыё: інтэрв’ю, рэпартаж, інфармацыйна-аналітычны пакет, пазнаёмяцца з тым, што такое радыёмова, як карыстацца яе вярбальным і невярбальным складнікам, абмяркуюць складнікі радыёсюжэта.

Вядучая – Таццяна Мельнічук. Радыёжурналістка, дацэнт ЕГУ (выкладчыца  курсу “Асновы радыёжурналістыкі»), акрэдытаваны карэспандэнт ВВС у Беларусі. Сябра ГА «Беларуская Асацыяцыя Журналістаў». Працавала на радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная”, незалежнай газеце  “Беларуская маладзёжная”.

16.00-17.30 Перапынак. Культурная праграма. Ірландскія, беларускія, літоўскія, латышскія народныя танцы. Клуб «Гальярда» (Гродна).

 

17.30 –  Урачыстая цырымонія закрыцця Фестывалю. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Твой стыль». Выпуск удзельнікаў праекта «Школа маладога журналіста-13». Канцэрт «Пётр Клюеў Бэнд» (Гродна).

 

Усе мерапрыемствы Фестывалю будуць праходзіць па адрасе вул. Будзёнага, 48а.

Рэгіструйся!

 

Нашы партнёры:

>