Прыколы нашага гарадка

Першы «прыкол» мы ладзілі ў грамадскім транспарце, паміж прыпынкамі «Тытунёвая фабрыка» і «вул. Гарнавых».

 

Андрэй, апрануты як багаты сыночак, пачаў лаяцца з дыспетчарам таксі. Зразумела, на другім канцы сувязі ніякага дыспетчара не было:

 

– Я замаўляў у вас таксі. Вы абяцалі праз 5 хвілін, а не прыехалі і праз 15 хвілін.

 

– …

 

– Што мне вашыя выбачэнні! Я з-за вас не паеў перад першым у жыцці працоўным днём! Так, нічога не хачу слухаць. Каб на прыпынку вы прывезлі мне садавіну і сок! Уяўляеце, як здзівіліся пасажыры, калі на наступным прыпынку ў аўтобус маршруту № 6 ўвайшоў хлопец з падносам, на якім стаяў квас, яблыкі і бананы!

 

– Вы-вы-выбачайце, дзе тут Андрэй Андрэевіч?…

>

Праз некалькі хвілін абалдзеўшыя пасажыры зразумелі, што да чаго. Тым больш, мы ўсё здымалі на відэа. Ролю хлопца з падносам выконваў брат Свеціка Яраслаў. На дасягнутым поспеху мы вырашылі не спыняцца і пачалі спяваць прышпільныя песні, тыпу: «А ў каpовы вусны банцікам». Мінакі здзіўляліся, некаторыя прыбаўлялі хуткасці, а адна бабуля пакруціла пальцам калі скроні.

 

Яраслаў, стоячы на борціку фантану, выканаў песню пра галодных студэнтаў і сабраў вакол сябе 15 студэнтак, усе яны засталіся задаволенмі:

– Малайчыны! Як праўдзіва! Асабліва пра лядоўню…

 

Верагодна, яны – сапраўдныя студэнткі.

Чарговы «прыкол» амаль не каштаваў нам здароўя. На скрыжаванні мы чакалі чырвонае святло, і калі машыны спыняліся, мы разлівалі квас на капоце аўто і не забывалі частаваць кіроўцу. Не будзем хлусіць, большасць з іх спрабавалі нас задушыць.

Фота на застаўцы http://www.manwb.ru