Конкурс і фотавыстава, якія ладзіць музей

| Без катэгорыі

Агульны сход удзельнікаў конкурсу адбудзецца 3 красавіка. Супрацоўнікі музею растлумачылі, што конкурс фотатворчасці накіраваны на тое, каб прыцягнуць увагу моладзі да музея як асяродку гарадской і рэлігійнай культуры, пашырыць культурны кругагляд.

 

Не гледзячы на тое, што ўсіх удзельнікаў можна смела вызначыць па адным крытэры «моладзь», конкурс усё ж падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі: 15 – 18 гадоў і 19 –22. Мажліва таму, што светаадчуванне падлеткаў і юнакоў ўсё ж такі трошкі рознае. У кожнай узроставай групе вылучаецца 1, 2, 3 месцы. Акрамя гэтага будзе вызначаны пераможца ў намінацыі «Сімпатыя гледачоў».

 

Вызначэнне пераможцаў конкурсу адбудзецца 14 траўня. А лепшыя працы трапяць у Польшчу на конкурс «Muzealne spotkania z fotografia».

 

Жадаючых паглядзець фатаграфіі музей запрашае на выставу «Музей праз фотааб’ектыў», якая адкрыецца 1 мая.