Фотаспабор па культурнай разнастайнасці

| Без катэгорыі

Хто ён – Грамадзянін свету? Ён – цалкам адкрыты да зменаў і стасункаў, бачыць разнастайнасць свету, адчувае ўзаемасувязь з рознымі культурамі. Для яго разнастайнасць – стыль жыцця. Ён не падзяляе свет на асобныя краіны, у ім – еднасць усяго жывога на планеце.

 

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе грамадзяне свету незалежна ад узросту, нацыянальнасці або рэлігіі. Абмежаванняў адносна выяваў таксама няма. Тваё фота можа быць зроблена ў парку, школе, універсітэце, на падворку. Яно можа выражаць твае ўласныя думкі, досвед, перажыванні на тэму разнастайнасці. Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 лютага 2011 году. Памер фота не павінны перавышаць 5 МБ.

 

Пераможцы абіраюцца ў двух катэгорыях: 1. «Народны выбар» шляхам ан-лайн галасавання. Каб падаць заяўку на гэтую намінацыю неабходна выставіць не больш за 5 фота на Facebook http://www.facebook.com/group.php?gid=112443798769327. 2. … І кампетэнтным журы ў намінацыі «Лепшы здымак», пераможца атрымае прыз – фотакамеру. Каб патрапіць на гэтую намінацыю неабходна даслаць не больш за 5 фота на эл.адрас kiev.diversity@iom.int з пазнакай «Грамадзянін свету».

 

Работы пераможцаў будуць таксама размешчаныя ў раздзеле «Відэа-галерэя» на афіцыйнай вэб-пляцоўцы МАМ Украіны www.iom.org.ua. Астатнія фотаздымкі могуць быць размешчаныя на перасоўных фотавыставах. За інфармацыяй звяртайцеся да Святланы Слабінскай (+380 50) 90 42 261, http://iom.org.ua/

Ілюстрацыя http://milawka3.bestpersons.ru