Флейрынг убачаць тыя, хто паспяшаўся

|

Удзельнічаць у чэмпіянаце маюць намер 15 бармэнаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі. Спецыяльным госцем мерапрыемства будзе бармэн Хард Рок Кафэ з Лісабона, дарэчы, з беларускімі каранямі. Адмыслоўцы пакажуць наведнікам майстэрства флейрынгу – падрыхтоўкі кактэйляў свабодным стылем з элементамі жанглявання.

Праўда, тым хто не паспяшаўся набыць квіткоў, будзе цяжка ацаніць шоў, якое абяцаюць арганізатары. Ужо 20 сакавіка ўсе квіткі на чэмпіянат былі раскупленыя.

У траўні “Метро” абяцае распачаць курсы бармэнаў. На працягу паўтара месяцаў у невялікіх групах (6-8 чалавек), удзельнікаў навучаць падставам міксалогіі (тэхнікі змешвання кактэйляў), этыкету і флейрынгу. Выпускнікі атрымаюць пасведчанні аб сканчэнні школы бармэнаў.

Паводле Белта