Перадвыбарчыя праблемы
Па словах Зарэмбюка, жыхароў Мастоў выклікаюць на неафіцыйныя размовы, дзе пытаюцца, ці мае палітык дачыненне да продажу і ўжывання наркотыкаў. Зарэмбюк лічыць, што гэта спроба дыскрэдытаваць яго перад мясцовымі выбарамі.
Гэта не адзіная праблема з якой сустрэўся кандыдат у дэпутаты. Учора палітык паведамляў, што ягоны перадвыбарчы выступ не быў трансляваны праз радыёкропку.