Як я на футбол хадзіў

|

На ўваходзе нас сустракаў ветлівы спецназ. Незвычайна было бачыць сярод іх жанчын. Аказалася, яны аглядалі выдатную палову чалавецтва. Увогуле, на мой погляд, міліцыі было больш чым дастаткова: парадак на першым месцы.

 

Пры ўваходзе ў кожны сектар жанчыны раздавалі кожнаму гімн. І не проста раздрукоўку на белым лісце, а «акуратнае паліграфічнае выданне». Большасць адразу мяла іх ці выкідвала. А калі зайграў сімвал дзяржавы, усе падняліся і стаялі моўчкі. Няўжо нехта «зверху» думаў, што на стадыёне атрымаецца імправізаваны хор?

>

Балет на полі! Вось скокі… а вось – батман

Ігра ішла, людзі ўсё падыходзілі, але наўрад ці запоўнілася трэцяя частка трыбунаў. А футбалісткі паказвалі свой характар. Яны амаль беспакарана штурхаліся, цягалі саперніц за майкі, ставілі падножкі. Падзенні здараліся кожныя пару хвілін. Відовішча атрымалася. Шкада толькі мяч, а з ім і ўсе гульцы, амаль увесь час былі на нашай палове поля. А можа гэта проста беларуская гасціннасць?

Адзін на адзін з ….варотамі  

Гледачы радаваліся, калі мяч проста прарываўся на палову суперніц – дзіковіна! Першы тайм вялі нарвежкі з лікам 2:0. У перапынку людзі выходзілі са стадыёну.

Гульня ў дуэтах  

«Мне не трэба такога футболу», – чулася то тут, то там. Другі тайм назірала яшчэ менш людзей. А там было яшчэ больш падзенняў, яшчэ больш штуршкоў. Хлеба хоць і не давалі, але відовшчаў… Шкада маладых міліцыянераў, якія стаялі ўнізе трыбунаў спінамі да поля, сачылі за парадкам.

 

Знаёмыя прыхільнікі спорту мне сказалі, што «круцей» за жаночы футбол, увогуле, можа быць толькі жаночы хакей на лёдзе. Цяпер ведаю, што сапраўды пайду.