Іўеўская пілігрымка, ці «Скарбы літоўскага памежжа»
Экскурсія прадугледжвае наведванне старажытных мястэчак сучаснага Іўеўскага раёна, якія ў мінулым уваходзілі ў склад летапіснай Літвы, а цяпер мяжуюць з Літвой сённяшняй. Мэта экскурсіі — пазнаёміць турыстаў з гісторыяй, сядзібамі і палацамі рэгіёну, а таксама з помнікамі духоўнай архітэктуры розных канфесій: праваслаўных, католікаў, іудзеяў і мусульман.
Экскурсія разлічана на 10—11 гадзін, за якія група праязджае 350 кіламетраў. Турысты наведваюць аб’екты гістарычнай, духоўнай і архітэктурнай спадчыны горада Іўе, гарадскога пасёлка Юрацішкі, вёсак Дуды, Ліпнішкі, Геранёны, Суботнікі, Жамыслаўля, Трабы.
Паводле БелаПАН
На здымку (http://globus.tut.by) касцёл Раства ў в. Дуды Іўеўскага раёну