Кожны прадставіць сваё пакаленне ў бардаўскай музыцы
Яшчэ ўдзельнікі: Таццяна Беланогая, Юры Несцярэнка. Вядучы мерапрыемства — Мюр Фарыдовіч. Спецыяльны госць — пісьменніца Людміла Рублеўская.
Паэтычна-акустычны канцэрт «Рытмы і рыфмы» мае на мэце распавесці пра трох сапраўдных зорак сучаснай бардаўскай песні – Таццяну Беланогую, Юрыя Несцярэнку і Віктара Шалкевіча. Кожны з гэтых таленавітых творцаў прадстаўляе сваё пакаленне ў айчыннай музыцы і ўносіць у бардаўскую песню свае элементы: Таццяна – рокавыя рытмы, Юры – беларускі блюз, Віктар – непаўторнае аўтарскае выкананне.
Вядучы вечара, сцэнарыст і рэжысёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Мюр Фарыдовіч аб’яднае музычныя выступы літаратурнай гісторыяй, пры дапамозе якой уважлівы глядач зможа далучыцца да свету песень кожнага з выступоўцаў. Пісьменніца Людміла Рублеўская раскажа пра развіццё беларускай культуры ў розных яе праявах, пра творцаў, якія актыўна дзейнічаюць у мастацкай прасторы, узбагачаюць яе цікавымі ідэямі і адкрываюць новыя імёны.
Даведка. Віктар Шалкевіч, беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гродзенскай вобласці. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні. З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Альбомы: «Правінцыя» (1992), «Смутны беларускі блюз» (1996), «Балады і рамансы» (1998), «Добрай раніцы» (2002) і іншыя. Аўтар паэтычнага зборніка «Блюз Вясна” (Мінск, 2009).
Паводле прэс-рэлізу